«Вадаспады Грызлі» па-беларуску ў Беластоку

22.07.2023 18:00 - 20:00 хаб «Новая Зямля» (ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае

У суботу, 22 ліпеня, у Беластоку — новы сямейны кінасеанс па-беларуску. Гэтым разам глядзяць фільм «Вадаспады Грызлі».



Дата: 22 ліпеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: хаб «Новая Зямля», ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A, Беласток 

У тыя часы, калі яшчэ жывая была рамантыка далёкіх падарожжаў і неадкрытых земляў, паляўнічы і шукальнік прыгодаў Тайран Бэнкстан вырашыў зрабіць з свайго сына Гары сапраўднага мужчыну. 

Ён узяў хлопца з сабою на галоўнае паляванне свайго жыцця — паляванне на вялізных амэрыканскіх мядзведзяў грызлі. Але як толькі Тайран здзейсніў сваю запаветную мару і захапіў жыўцом двух медзведзянятаў, іх маці скрала Гары ды ўцягнула яго з сабою.

 Падчас вандравання па гарах і лясах між хлопцам і мядзведзіцаю завязалася моцнае сяброўства. Яна навучыла яго выжываць у Скалістых гарах, і разам ім давялося перажыць безліч небяспечных прыгодаў: уцякаць ад паляўнічых, адбівацца ад ваўкоў і пераходзіць бурлівыя рэкі. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Урок роднай мовы з Алесем Бяляцкім у Варшаве

31.05.2026 (12:30 - 14:30) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Перформанс «Clap & Slap» у Гданьску (18+)

02.06.2026 (18:00 - 20:00) ECS (Plac Solidarności, 1 (1 паверх))

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ