Цыкл лекцый для паненак «Пазнаёмся са сваім целам праз вышыўку» ў Тбілісі

22.07.2023 - 30.07.2023 11:00 - 14:00 ------------ Бясплатнае
 
У суботу, 22 ліпеня, у прасторы «Кропка» распачынаецца файны цыкл лекцый для беларусак «Пазнай сябе і сваё цела праз вышыўку».



 Дата: 22, 23, 29, 30 ліпеня

Час: з 11.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца: адрас дашлюць удзельніцам асабіста, цэнтр Тбілісі 


Вы ведаеце, што першая мадэль ласкаценю з’явілася толькі ў 2009 годзе? А што вялікую частку гісторыі медыцыны «стандартным» чалавекам лічыўся мужчына? 

Жудасна несправядліва! Нават цяпер гэта выклікае мноства памылак пры дыягностыцы і лячэнні.

 То беларусак запрашаюць даведацца крыху болей пра сваё цела, каб лепш разумець яго і мацней палюбіць сябе.

Што будуць рабіць?

гутарыць пра жаночае цела з боку медыцыны;

руйнаваць папулярныя міфы; адказваць на вашыя пытаннечкі. 

Падчас лекцыі прапануюць выказваць пачуцці праз вышыўку. 

Калі раней ніколі не гафтавалі — дапамогуць і дадуць патрэбныя матэрыялы 

Спікерка — Кіра Паўлава. 

Мова сустрэчы — беларуская / руская. 

Усе матэрыялы будуць у наяўнасці, але прыносіць свае зручныя і ўлюбёныя не забараняецца. 

Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Іны Дзянішчык "Колератэрапія" ў Мінску

11.03.2026 18:00 - 18.03.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Акустычны Вольскі ў Стакгольме

20.03.2026 (19:30 - 20:30) Estniska Huset (Wallingatan 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ