Беларускі ўікэнд ў Гомелі

15.10.2022 - 16.10.2022 13:30 - 16:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 3 рублі

Гэтымі выходнымі, 15 і 16 кастрычніка, філіял Веткаўскага музея ладзіць процьму файных імпрэз! Будзе і спеўны сход, і танцы, і кінасеанс, і майстар-клас!



Дата: 15 і 16 кастрычніка

Месца: філіял Веткаўскага музея, плошча Леніна, 4а, Гомель 


У суботу, 15 кастрычніка, у 13.30 завітвайце на супольныя спеўкі «Школкі традыцыйных спеваў» вывучыць новыя абрадавыя песні да будучай вясельнай вечарыны.

На такіх занятках няма гледачоў — усе ўдзельнікі, усе спяваюць разам. і няважна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні — тут радыя ўсім!

Уваход вольны!


Пасля спевак, а 15-й — кінаклуб «ЭТНАфільМЫ», дзе будуць пад гарбату глядзець, а пасля і абмяркоўваць фільм «Урга: тэрыторыя кахання».

У аснове сюжэта анекдатычная жыццёвая сітуацыя пра тое, як стэпавы мангол паехаў у горад за сродкамі кантрацэпцыі, бо па законе ён не меў права мець больш за трох дзяцей, але патраціў грошы на зусім іншыя рэчы.

Квіток — 3 рублі.


У нядзелю зранку, 16 кастрычніка аб 11-й, завітайце на майстар-клас па вырабе вясельных вяночкаў.

Усе разам будуць рабіць вяночак для будучай вясельнай этнавечарыны. Вы даведаецеся, як зрабіць сапраўдны вясельны вянок.

А калі ёсць жаданне пайсці дадому з уласным вяночкам — бярыце з сабой абадок (абруч) для галавы (той, што з цвёрдым каркасам).

Дазнаецеся не толькі тэхналогію вырабу, але і мноства цікавостак пра традыцыйнае вяселле на Гомельшчыне.

На майстар-клас патрэбна загаддзя запісацца па нумары +375(232)509698.

Кошт удзелу — 3 рублі.


Ну а ў 14.00 «Школка бытавога танца» распачынае новы танцавальны сезон! Будуць танчыць-танчыць-танчыць!

У працэсе вы дазнаецеся:

— што, як і чаму менавіта так робіцца ў беларускім народным танцы;

— у чым адрозненні народна-сцэнічнага танца, што можна пабачыць на сцэне ў выкананні артыстаў, ад народна-бытавога, што танчылі людзі ў паўсядзённым жыцці.

І, канешне, навучыцеся асноўным рухам, без якіх танец — не танец.

Уваход вольны! (наступныя танцавальныя заняткі будуць ужо платныя — але недарагія).





Вам можа быць цікава

Выстава «FARBA Lab. 1 элемент. Вада» ў Мінску

05.07.2025 11:00 - 24.08.2025 20:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Renaissance Party ў Мінску

13.07.2025 (12:00 - 21:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ