Куратарская экскурсія па выставе пра Зоську Верас у Мінску

14.10.2022 16:00 - 17:00 музей Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 5 рублёў

У пятніцу, 14 кастрычніка, у музеі Багдановіча — крутая куратарская экскурсія па дакументальнай выставе да 130-годдзя з дня нараджэння Зоські Верас, пісьменніцы, натхняльніцы беларускага культурнага ды грамадскага руху.



Дата: 14 кастрычніка

Час: 16.00

Месца: музей Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а 


Большую частку жыцця Зоська Верас пражыла пад Вільняй, але да апошніх дзён бараніла беларускую мову, захоўвала гістарычную праўду пра самыя маленечкія падзеі беларускага грамадскага і культурнага жыцця.

У фонды музея Багдановіча яна перадала шмат артэфактаў, а таксама уласныя мастацкія творы, часопісы і кнігі.

Завітвайце і вы пазнаёміцца з Зоськай Верас!

Папярэдні запіс па тэлефоне +375 (17) 355 22 95.




Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Паша Крывец у Дзюсельдорфе

22.05.2026 (20:00 - 22:00) Cafe Bar La Paillette (Schirmerstraße 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ