«Бібліяноч» у Беларусі сёлета пройдзе 19 красавіка.
«Бібліяноч» — падзея, якая стала цудоўнай традыцыяй для ўсёй чытаючай супольнасці. У гонар Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права штогод бібліятэкі пашыраюць час і фармат сваёй працы. 10 гарадоў, 15 бібліятэк і больш за сотню найцікавейшых падзей. Насычаная і маштабная праграма акцыі «Бібліяноч-2024» — гэта мноства тэматычных пляцовак на любы густ і ўзрост: лекцыі, майстар-класы, экскурсіі, творчыя сустрэчы, гульні для дзяцей і дарослых і іншыя пазнавальныя забавы.
Бібліятэка-філіял № 9 імя Янкі Купалы г. Магілёва запрашае далучыцца да падзеі.
Тэма: «Казачная ноч Янкі Купалы»
Тэл. для даведак: +375 222 784645
Праграма акцыі будзе прысвечана вядомаму беларускаму пісьменніку Янку Купалу, імя якога носіць бібліятэка. Сярод запрошаных гасцей — прадстаўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы(Мінск), магілёўскія мадэльеры С. Цімашэнка і А. Барысенка, вакальны ансамбль «Вераснёвіца», тэатр «Атмасфера» і іншыя. Гасцей бібліятэкі чакае жывая музыка, паказ жаночага адзення, народныя танцы, стравы беларускай кухні і шмат іншых забаў.
Дата: 19 красавіка
Час: 19:00 да 23:00
Адрас: г. Магілёў, пр. Дзімітрава, 55
Запрашаюцца ўсе ахвочыя. Уваход бясплатны.