Літаратура
Канец: 18.10 (15:00)
Frankfurt Pavilion
ПАДЗЕЯ ДНЯ: Дыскусія «Free Expression in the Face of Repression» у Франкфурце
Пачатак: 18.10 (13:00)Канец: 18.10 (15:00)
Frankfurt Pavilion
У сераду, 18 кастрычніка, на Франкфурцкім кніжным кірмашы пачынае працу беларускі стэнд!
Дата: 18 кастрычніка
Час: 13.00 (час мясцовы)
Месца: Frankfurt Pavilion, Франкфурт
Там можна будзе паглядзець і набыць кнігі незалежных выдавецтваў: Januškevič Publishing, Gutenberg Publisher, Vesna Books, Skarynyčy, Skaryna Press, ARCHE, «Мяне няма».
У сераду ж, 18 кастрычніка а 13-й, гадзіне адбудзецца і панэльная дыскусія «Free Expression in the Face of Repression», прысвечаная Беларусі.
Многія беларускія пісьменнікі і выдаўцы вымушаныя былі сысці ў падполле альбо з’ехаць за мяжу.
Сёння яны прыкладаюць намаганні, каб аднавіць сваю дзейнасць і падтрымліваць сувязі з беларускімі грамадзянамі, раскіданымі па розных краінах свету.
Што значыць аднавіць працу ў якасці пісьменніка або выдаўца за мяжой?
Якія існуюць шляхі для распаўсюду кніг?
Ці можна разважаць пра беларускую літаратуру не з пазіцыі ахвяры, не як пра палітычную заяву, а з перспектывы літаратурных якасцей і пасылаў?
Якая будучыня чакае беларускую літаратуру?
Удзел бяруць:
Вольга Гапеева, пісьменніца і паэтка;
Аліна Коўшык, кіраўніца Прадстаўніцтва па справах адукацыі і нацыянальнага адраджэння Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай;
Ала Пігальская, PhD, прадстаўніца Інстытута беларускай кнігі;
Інга Пец, мадэратар, рэдактар dekoder.org.
Працоўная мова — ангельская. А па спасылцы будзе анлайн-трасляцыя дыскусіі.