Літаратура Іншае Мінск
Канец: 18.10 (19:00)
Нацыянальная бібліятэка
Прэзентацыя-дэгустацыя «Смак беларускай кухні ў кнігах і паштоўках» у Мінску
Пачатак: 18.10 (17:00)Канец: 18.10 (19:00)
Нацыянальная бібліятэка
(Мінск, пр-т Незалежнасці, 116)
У сераду, 18 кастрычніка, у Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя «Смак беларускай кухні ў кнігах і паштоўках: новыя праекты Алены Мікульчык».
Дата: 18 кастрычніка
Час: 17.00
Месца: Нацыянальная бібліятэка, галерэя «Лабірынт» (3 паверх), пр-т Незалежнасці, 116, Мінск
Ужо больш за 20 год Алена Мікульчык — гісторык кулінарыі, тэле- і радыёвядучая — займаецца вывучэннем беларускай кухні, праводзіць лекцыі і майстар-класы.
Вас чакае:
прэзентацыя кніг «Шляхецкая кухня» і «Смак беларускай гісторыі» і паштовак паводле іх;
цікавы расповед пра асаблівасці беларускай і славянскай кухні;
інтэрактыўная гульня на веданне беларускай кухні з прызамі;
дэгустацыя-абрад з жытнёвымі ламанцамі-праснакамі;
аўтограф-сесія.
Уваход — па чытацкім білеце.