Вечар-сустрэча з беларускімі выдаўцамі ў Франкфурце

21.10.2023 17:00 - 19:00 Stadtraum Frankfurt (Mainzer Landstr. 293) Бясплатнае
 

У суботу, 21 кастрычніка, на Франкфурцкім кніжным кірмашы адбудзецца вечар-сустрэча з беларускімі выдаўцамі.



 Дата: 21 кастрычніка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Stadtraum Frankfurt, Mainzer Landstr. 293 (RAUM 4010-11), Франкфурт 


Поўны склад гасцей яшчэ ўдакладняецца, але свой ўдзел ужо падцвердзіў кіраўнік лонданскага выдавецтва «Скарына» Ігар Іваноў.

 Спадар Ігар распавядзе пра беларусаў у Брытаніі, дзе жыццё беларускай супольнасці не спынялася ўжо амаль 80 гадоў і адметна: стварэннем арганізацый, цэркваў, Скарынаўскай бібліятэкі, выдавецкіх і іншых ініцыятыў. 

Рыхтуйце пытаннечкі і рыхтуйцеся да насычанай гутаркі!





Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ