Прэзентацыяя кнігі «Беларусы ў Польскім Войску (1919 — 1947)» у Кракаве

09.06.2024 15:00 - 17:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) данат ад 15 злотых



У нядзелю, 9 чэрвеня, беларусы Кракава збіраюцца сустрэчу Гістарычнага клуба.





Дата: 9 чэрвеня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў 



На сустрэчу завітае Юры Грыбоўскі, прафeсар Варшаўскага ўніверсітэта. 


Спадар Юры прэзентуе кнігу «Беларусы ў Польскім Войску (1919 — 1947)», якая даследуе ўдзел беларусаў у фармаваннях Польскага войска падчас вайны з бальшавіцкай Расіяй, у міжваенны час і ў Другую сусветную. 


Кніга — вынік шматгадовай працы ў архівах сямі краін. Аўтар засяродзіў увагу на стаўленні польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці да службы, палітыцы ўлад да такіх вайскоўцаў і іх ўдзеле ў войнах у розных частках Еўропы і Афрыкі. 



Удзел — данат ад 15 злотых. рэгістрацыі не трэба — проста прыходзьце.





Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ