У суботу, 7 снежня, у Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца новая лекцыя з цыклу па гісторыі і сімволіцы плаката «Плакат быў, ёсць, будзе!»
Дата: 7 снежня
Час: 15:00 (час мясцовы)
Месца: Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Марка Шагала, 5А, Віцебск
Гэтым разам тэма — «Сацыяльны плакат».
Пераканаць ці напалохаць?
Логіка ці эмоцыі?
На лекцыі разгледзяць семантыку і задачы сацыяльных праектаў.
Ці можа плакат прымусіць адмовіцца ад курэння?
Шок — гэта па-нашаму?
Лектарка — сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука.
Уваход вольны. Запісвайцеся праз дырэкт Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва.