Фестывалі
Канец: 30.06 (18:00)
Jugendzeltplatz Schwaighölzl
Фэст «Мюнхеншчына-2024» пад Мюнхенам
Пачатак: 28.06 (12:00)Канец: 30.06 (18:00)
Jugendzeltplatz Schwaighölzl
Кошт: 100 еўра
З 28 па 30 чэрвеня беларусы Мюнхена ладзяць у Нойбургу-на-Дунаі фэст «Мюнхеншчына-2024».
Дата: з 28 па 30 чэрвеня; дэдлайн запісу — 15 чэрвеня
Месца: Jugendzeltplatz Schwaighölzl, Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына
Вас чакаюць майстар-класы на розныя тэмы, спартыўныя мерапрыемствы, вечаровыя імпрэзы, песні ля вогнішча, новыя знаёмствы і цёплы беларускі нэтворкінг (а калі захочаце — то і з дранічкамі)!
Праграму і расклад майстар-класаў апублікуюць трошку пазней.
Калі вы жадаеце прапанаваць варкшоп ці актыўнасць, то звяжыцеся з арганізатарамі ці пазначце ў анкеце.
Рэферэнты варкшопаў будуць вызваленыя ад унёску за мерапрыемства. Пражыванне і харчаванне на працягу 3 дзён фестываля ўключаныя ва ўнёсак.
Трэба мець з сабой:
намёт;
турыстычны кілімок/карэмат/плёнку;
спальны мяшок;
КЛМН — кубак, лыжку, міску, нож;
дажджавік;
ручнік; цёплыя рэчы;
сродак аховы ад камароў і ад сонца;
добры настрой!
Паведаміце арганізатарам, калі маеце алергію на ўкусы насякомых, харчовую алергію, іншыя адметнасці, якія варта мець на ўвазе дзеля вашае бяспекі.
Сяброўскі ўнёсак:
для ўдзельнікаў сталейшых за 14 гадоў — 100 еўра (аплата да 20 чэрвеня — 100€, пасля — 110€, на месцы — 120€)
для дзяцей ад 3 да 14 гадоў (уключна) — 30 еўра (аплата да 20 чэрвеня — 30€, пасля і на месцы — 35€ )
для дзетак да 3 гадоў — бясплатна.
З пытаннечкамі не бойцеся звяртацца па вацапах: +491781109241 (Таццяна) +4915756149733 (Дзяніс) альбо па мэйле m-fest-bayern@razam.de.
Месцаў абмежавана, то запісвайцеся да 15 чэрвеня.
Звярніце ўвагу: кожны дарослы запаўняе асобную заяву, заяву для дзіцяці запаўняе толькі адзін з бацькоў.
Ваш удзел пацвердзяць мэйлам да 20 чэрвеня.