Міжкультурны сямейны пікнік у Торуні

15.06.2024 15:00 - 20:00 этнаграфічны музей імя Марыі Знаменскай-Пруферавай (Wały Generała Władysława Sikorskiego, 19) 15 злотых


 У суботу, 15 чэрвеня, едзьма ўсе ў Торунь! Этнаграфічны музей Торуня ладзіць традыцыйны івэнт «Абмен традыцыямі — Міжкультурны сямейны пікнік»! Беларусы бяруць удзел!






Дата: 15 чэрвеня

Час: з 15.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: этнаграфічны музей імя Марыі Знаменскай-Пруферавай, Wały Generała Władysława Sikorskiego, 19, Торунь




 У кожнай дыяспары будзе свой імправізаваны «падворак», дзе цягам усяго часу будуць праходзіць розныя актыўнасці: майстар-класы, майстэрні, дэманстрацыі і продаж вырабаў.

 А на цэнтральнай пляцоўцы кожная дыяспара прэзентуе сваю краіну і правядзе выступы. 

Абменьвацца сёлета прапануюць беларускімі, украінскімі, кітайскімі, іранскімі, а таксама польскімі традыцыямі. 

Вы навучыцеся традыцыйным дзіцячым гульням, танцам і песням, а таксама элементам касцюмаў і ўпрыгожванняў гэтых культур. 


На Беларускай пляцоўцы вы, вядома ж, даведаецеся пра Беларусь. Тут будуць спяваць беларускія песні, танчыць беларускія танцы і весяліцца.



Таксама ў праграме: 

майстар-класы і анімацыя

 традыцыйныя забавы, 

песні і танцы 

наведванне гістарычных інтэр’ераў у этнаграфічным парку 

рамесныя крамы

 кіёскі з традыцыйнымі прысмакамі і іншае.



Квіткі: звычайны — 15 злотых, ільготны — 10 злотых, сямейны (2 дарослых і 2 дзіцёнка) — 30 злотых. Набывайце на ўваходзе альбо па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Адкрыццё фестываля акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi ў Пінску

30.05.2026 (15:30 - 17:30) Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, (вул. Леніна, 18,)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ