Фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы» ў Тэрнопалі

24.01.2024 - 26.01.2024 12:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае


З 24 па 26 студзеня ў Тэрнопалі працягнецца фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы». Ладзіць яго беларуская грамадская арганізацыя «Звяно».




1084 кіламетры — працягласць агульнай мяжы Беларусі і Украіны. 

Фэст прадастаўляе гледачам пляцоўку, каб даведацца больш адно пра аднаго і знайсці тое, што нас яднае, запытацца, якімі будуць нашы суседскія стасункі ў будучыні.


Вось якая праграма:


24 студзеня 

12.00

«Вадохрышча/Holy water» (рэж. Андрэй Куціла) 

У чарговае свята Вадохрышча ў спальным раёне Кіева на возеры зрабілі палонку. На беразе чутныя царкоўныя званы, людзі распранаюцца, становяцца ў чаргу. 

Да ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну застаецца 36 дзён. 

Кароткі фільм-назіранне праз буйныя планы людзей рознага веку, чараду голых целаў і кароткія размовы расказвае нам пра хісткасць жыцця, супярэчлівасць чалавечай веры і радасць існавання.

Дата: 24 студзеня

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: грамадскі цэнтр «Перехрестя», вул. Кіеўская, 7в, Тэрнопаль



24 студзеня 

18.00

«Беларускі вальс» (рэж. Анджэй Фідык) 

Фільм 2007 года, прысвечаны Алесю Пушкіну, пры дапамозе мовы перформансаў паказвае змаганне мастака з таталітарызмам. У гэтай мове шмат гумару і іроніі. 

У фільме паказаны блізкія мастака, а таксама сучасная Беларусь, якая шукае сваё месца паміж Усходам і Захадам.

«Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным» (рэж. Вольга Прусак, 2019) 

1 красавіка 2019 года Алесь Пушкін ладзіць шпацыр па Віцебску, дзе меў калісьці ў добрыя часы прыватную галерэю і шмат мастацкіх успамінаў. Ён гуляе з вялікай «жывой» мапай за плячыма, на якую па сцэнары шпацыра дадае адметныя для сваёй творчай біяграфіі мясціны горада і распавядае пра апошнія гады, калі культурнае жыццё Беларусі было буйным і вольным.

Дата: 24 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Na пошті. Креативний кластер, вул. Коперніка, 4, Тэрнопаль



25 студзеня 

10.00

Круглы стол валанцёрскіх арганізацый Тэрнопаля «Валантэрскі рух — выклікі сучаснасці».

Дата: 25 студзеня

Час: 10.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтральная гарадская бібліятэка, вул. Руская, 31, Тэрнопаль 


11.00

«Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным» (рэж. Вольга Прусак, 2019) 

1 красавіка 2019 года Алесь Пушкін ладзіць шпацыр па Віцебску, дзе меў калісьці ў добрыя часы прыватную галерэю і шмат мастацкіх успамінаў. 

Ён гуляе з вялікай «жывой» мапай за плячыма, на якую па сцэнары шпацыра дадае адметныя для сваёй творчай біяграфіі мясціны горада і распавядае пра апошнія гады, калі культурнае жыццё Беларусі было буйным і вольным.

Дата: 25 студзеня

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтральная гарадская бібліятэка, вул. Руская, 31, Тэрнопаль 


18.00

«Motherland/Радзіма» (рэж. Ганна Бадзяка, Аляксандр Міхалковіч) 

Галоўная гераіня фільма — Святлана. Яе сына знайшлі мёртвым падчас службы ў войску, і цяпер жанчына спрабуе праліць святло на культуру гвалту і здзекаў у беларускім войску. 

Паралельна разгортваецца гісторыя групы сяброў з тэхна-андэграўнду прызыўнога ўзросту.

Дата: 25 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Na пошті. Креативний кластер, вул. Коперніка, 4, Тэрнопаль



26 студзеня

Круглы стол «Дакументальнае кіно і будучыня ўкраіна-беларускіх адносін»

Дата: 26 студзеня

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: Соцыягуманітарны факультэт ЗУНУ, бульвар Т. Шаўчэнкі, 9 (корпус № 10), Тэрнопаль 


Уваход на паказы — free donation. Данаты пойдуць на расходнікі для апаратаў вакуумнай тэрапіі ран. Вы таксама можаце заданаціць па спасылцы


Поўную праграму фэста глядзіце на сайце па  спасылцы.




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ