У Віцебскім мастацкім музеі працуе файная фотавыстава «Грузчыкі ветру». Прысвечаная яна танцоўшчыкам і адлюстроўвае сучасны погляд на танец і рух.
Дата: па 23 студзеня
Месца: мастацкі музей, вул. Леніна, 32, Віцебск
Здымаючы танец, аўтар сам становіцца суаўтарам харэографа і выканаўцаў, прыдумляючы касцюмы і дэкарацыі для кожнай фотасесіі.
«Танец у фатаграфіі дастаткова абсурдны занятак, — заўважае аўтар. — Танец цікавы не асобнымі момантамі, а плыўным зачаравальным патокам, расцягнутым у часе. Здымаць толькі кульмінацыйныя трукавыя моманты — пікі скачкоў, амплітудныя ўзмахі ног — тэхнічная задача, якая лёгка вырашаецца, але, на жаль, ніяк не звязаная з творчасцю. Хацелася ж паказаць танец як бесперапынны медытатыўны працэс, у якім прыгожыя людзі занятыя цікавай справай».
На выставе сабраныя працы за 11 гадоў творчых здымак. Для кнігі «ГРУЗЧЫКІ ВЕТРА» было знята пастановачна сольна і групамі 115 танцоўшчыкаў і харэографаў. З іх увайшло ў кнігу ўсяго 30 герояў.
Гэта першая персанальная выстава аўтара, прадстаўленая ў такім шырокім аб’ёме. Прыходзьце ж паглядзець, што атрымалася!
Уваход на выставу вольны!