У сераду, 17 ліпеня, у галерэі Шчамялёва адкрываецца выставы фатаграфіі «Легенды» з прыватнага архіва Анатоля Каляды.
Дата: 17 ліпеня
Час: 18.00
Месца: галерэя Шчамялёва, вул. Рэвалюцыйная, 10, Мінск
Фотакарэспандэнт Анатоль Каляда ўсё жыццё прысвяціў фатаграфіі і пакінуў нам найбагацейшы архіў.
З чорна-белых фатаграфій глядзяць людзі, чые імёны ўпісаны ў гісторыю Беларусі: Пётр Клімук, Міхаіл Савіцкі, Заір Азгур, Расціслаў Янкоўскі, Леанід Левін, Гаўрыла Вашчанка, Валянцін Елізар’еў, Анатоль Анікейчык і іншыя вядомыя асобы.
Сярод мноства фатаграфій няма ніводнага пастановачнага кадра, і ў гэтым вялізная каштоўнасць прадстаўленых на выставе твораў.
Анатоль Данілавіч працаваў у выданнях «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», «Роднае слова», у выдавецтве «Нёман», на беларускім тэлебачанні.
Выстава працуе да 1 верасня.