У пятніцу, 19 ліпеня, у галерэі «FARBA» у межах выставы «Аўтаспынам па мемасах» адбудзецца «Мемалётная ноч».
Дата і час: 19 ліпеня з 20.00
Месца: галерэя «FARBA», пл. Свабоды, 8, Мінск
Прапануюць пагуляць па выставе «Аўтаспынам па мемасах» з мем-курсіяй, каб акуратна абкласці ў чарапной каробцы веды пра мемы.
Беларускія мастакі, якія ўдзельнічаюць у праекце, таксама раскажуць аб сваіх работах падчас мем-курсій.
У 21:00 і 23.00 будзе мем-курсія па-беларуску!
(У 20:00 і 22.00 — мем-курсія па-руску.)
Вас таксама чакаюць больш за 100 мемных шэдэўраў у адной з самых папулярных галерэй Мінска, медыязала з інтэрактывамі і цытатамі Стэтхема, мемныя работы і інсталяцыі ад сучасных беларускіх мастакоў, квэст для аматараў паламаць галаву, падкаст па выставе і мемныя сувеніры.
Вы таксама зможаце паспрабаваць на сабе новую фішку: зону генерацыі вашага лічбавага аватара ў рэжыме рэальнага часу, а калі прыйдзеце ў піжаме ці ў мемным уборы, то атрымаеце бонус!
Галерэя будзе працаваць да 00:00.
Кошт квіткоў: 14 рублёў дарослым, 12 рублёў — студэнтам-вочнікам, 10 рублёў — льготны квіток для пенсіянераў і іншых уразлівых груп.