Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада Гродна XVI ст.» у Гродне

17.06.2023 10:00 - 16:00 Стары замак (вул. Замкавая, 22) 15 рублёў

У суботу, 17 чэрвеня, у Старым замку адкрываецца пасля рэканструкцыі Алебастравая зала. З гэтае нагоды будзе файная імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада Гродна XVI ст.»



Дата: 17 чэрвеня

Час: з 10.00 да 16.00

Месца: Стары замак, вул. Замкавая, 22, Гродна


Праграма насычаная: і батлейку пакажуць, і майстар-класы зладзяць, і экскурсіі правядуць.


Вось дакладней:


У дворыку замка:

10.00 / 12.00 / 14.00 / 15.00 — міні-экскурсія па гравюры «Сапраўднае адлюстраванне горада Гродна ў Літве»;

12.30 / 13.30 — батлейка «Святы Губерт»;

14.00-16.00 — майстар-клас «Мастацтва рэстаўратарскай справы»;

10.00-16.00 — «Цацкі і гульні маленькіх гродзенцаў у старажытнасці»;

10.00-16.00 — клуб гістарычнай рэканструкцыі «Дружына Патрыка»;

10.00-16.00 — майстар-клас па вырабе цацак і посуду з гліны;

16.00 — музычны праект «Вочы».


У экспазіцыі Старога замка:

10.00 / 11.00 — касцюміраваная экскурсія;

11.00 / 13.00 / 15.00 — майстар-клас па друкаванні гравюр;

10.30 / 12.30 — экскурсія «Гісторыя замкавых печаў»;

14.00 / 15.00 / 16.00 — лекцыя «Лазневая традыцыя ў Беларусі»;

13.00 / 14.00 / 15.00 - экскурсія «Алебастравая зала: месца адпачынку караля».


Квіткі: 12 рублёў — дарослым, 8 рублёў — студэнтам і пенсіянерам, 6 рублёў — школьнікам.

Рэгістрацыі, здаецца, не патрэбна.




Вам можа быць цікава

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ