Фэст навукі ў Мінску

02.09.2023 - 03.09.2023 11:00 - 19:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в) ад 5 рублёў


У суботу, 2 верасня, у батанічным садзе — фэст навукі!



Дата: 2 верасня

Час: з 11.00 да 19.00 (час мясцовы)

Месца: батанічны сад, вул. Сурганава, 2в, Мінск 


Цэлы дзень лекцый, майстар-класаў ды іншых навуковых актыўнасцяў, каб з асалодай паглыбіцца ў свет навукі і дзеткам, і дарослым. 


Гэтым разам актыўнасці падзеленыя на сем тэматычных зон: Медыцына, Экалогія, Космас, Робаты, Sci-fi zone, Палігон і Ежа

У зоне «Медыцына» навукоўцы і лекары прыадкрыюць заслону таямніцы ў працэсы, якія дазваляюць атрымліваць сучасныя лекі, і ў з’явы, якія праходзяць усярэдзіне нас саміх. 

На гэтай пляцоўцы музей займальных навук «Квантум» пакажа сваю экспазіцыю, прысвечаную чалавечаму целу. 

У зоне «Экалогія» кожны зможа даведацца больш аб правільным сартаванні смецця, важнасці азонавага пласта, небяспецы ультрафіялетавага выпраменьвання, а таксама аб тым, як працуюць бактэрыі і чым «пахне» мікрабіялогія. 

Пляцоўка «Космас» прэзентуе серыю лекцый пра касмічныя аб’екты і іх даследаванне, тэлескопы і спадарожнікі. 

Займальныя эксперыменты, навуковыя шоу і відовішчныя вопыты — усё гэта чакае вас на пляцоўцы «Палігон». 

На пляцоўцы «Робаты» збяруцца лепшыя школы і арганізацыі ў сферы STEAM-адукацыі і робататэхнікі. 

Кожны зможа спраектаваць, сабраць і запраграмаваць робата, ацаніць магчымасці штучнага інтэлекту, а таксама патрапіць на сапраўдны канцэрт аркестра робатаў. 

Адбудуцца спаборніцтвы па адукацыйнай робататэхніцы, удзельнікі будуць ствараць робатаў, якія пераадольваюць перашкоды, змагаюцца адзін з адным на рынгу і гуляюць у футбол. 

Упершыню будзе працаваць пляцоўка на стыку навукі і фантастыкі — зона Sci-fi. 

Тут вы ўбачыце, як навука ўплывае на масавую культуру і як масавая культура прапануе навуцы шляхі для развіцця. Будуць і навуковыя арт-аб’екты, аўтарскі квэст па фестывалю, дэгустаторый і прыемныя падарункі за актыўнасць. 



Падрабязней — на сайце фэста па спасылцы


Квіткі: поўны — 10 рублёў, льготны — 5 рублёў, дзецям да 15 гадоў уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Адкрыццё фестываля акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi ў Пінску

30.05.2026 (15:30 - 17:30) Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, (вул. Леніна, 18,)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ