Вэбінар «Чаму і як грамадскім арганізацыям трэба клапаціцца пра персанальныя дадзеныя»

31.05.2023 18:30 - 20:00 (анлайн) Бясплатнае

ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр 31 траўня запрашаюць на ўводны вэбінар пра працу з персанальнымі дадзенымі.


Дата: 31 траўня

Час: 18:30-20:00 (па Мінску)

Месца: анлайн, спасылка будзе дасланая пасля рэгістрацыі

Мова вэбінару: беларуская

Па выніках вэбінару вы будзеце лепей арыентавацца ў тэме і разумець, як гэта ўплывае на вашую працу і што з гэтым можна рабіць далей.

Пытанні, якія будуць разбірацца на вэбінары:

Што такое права на прыватнасць і персанальныя дадзеныя, як яны звязаныя

Чаму варта абараняць персанальныя дадзеныя супрацоўні_ц і прыхільні_ц

Якія лепшыя/абавязковыя стандарты прымяняльныя да вашай арганізацыі, што такое GDPR

З якога боку падысці да абароны персанальных дадзеных у арганізацыі

Трэнеры: Аляксей Казлюк і Марыя Арнст.

Для каго вэбінар? Тыя, хто прымае рашэнні ў камандзе, працуе з кантрактамі, суполкамі, мерапрыемствамі, формамі рэгістрацыі, зваротамі людзей, SMM і аналітыкай сайтаў.

Рэгістрацыя абавязковая па спасылцы. 

Рэгістрацыя адкрытая да 19:00 30 траўня. Пасля запаўнення формы рэгістрацыі вам прыйдзе ліст з пацверджаннем і запрашэнне на мерапрыемства.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на пошту info@theothersby.org.

Гэты вэбінар распачынае серыю сумесных дзеянняў ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр па прасоўванні тэмаў прыватнасці і працы з персанальнымі дадзенымі сярод грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Сачыце за сацсеткамі арганізатар_ак і не прапусціце анонсы наступных падзей і карысныя матэрыялы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ