У чацвер, 29 лютага, у музеі Максіма Багдановіча — імпрэза «Беларускае шчасце: ці проста?»
Дата: 29 лютага
Час: 18.30
Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск
Запрашаюць паразважаць пра шчасце разам з беларускімі навукоўцамі. Сацыёлаг Дзмітрый Бязнюк і культуролаг Аляксей Крывалап падзеляцца сваімі думкамі пра гэтую няўлоўную з’яву, абмяркуюць існуючыя даследаванні і паспрабуюць разам з вамі даць адказ, адкуль пачаць пошукі беларускага шчасця.
Кажуць, што беларусы не дужа эмацыйныя, мы мала ўсміхаемся і ў міжнародных «рэйтынгах шчасця» не лідзіруем.
Нас проста не разумеюць?
А ці разумеем мы сябе самі?
Некаторыя краіны ствараюць адмысловыя інстытуты па вывучэнні такой катэгорыі як «шчасце», а ці існуюць нейкія даследаванні ў нас?
Што мы ўкладаем у слова «шчасце» і як разумеем гэты стан?
Асабістае шчасце адрозніваецца ад агульначалавечага?
Прыходзьце абмеркаваць! Уваход вольны.