У сераду, 28 лютага, Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю тэатразнаўцы Яўгеніі Бачыла «Невядомая драматургія: аблічча беларускай класікі» ў межах Тыдня беларускай драматургіі «Канцэнтрацыя».
Дата: 28 лютага
Час: 17.30
Месца: Цэнтр беларускай драматургіі (фае РТБД), Крапоткіна, 44, Мінск
Ян Баршчэўскі, Якуб Колас, Іван Шамякін, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў — усе яны спрабавалі сябе ў драматургіі.
Многія п’есы ўвасаблялісяна сцэнах вядучых тэатраў БССР. Спектаклі часта станавіліся рэзананснымі.
Але чаму пра гэтыя тэксты так рэдка гавораць у кантэксце сучаснага тэатральнага мастацтва Беларусі?
Як драматургічныя творы адрозніваюцца ад празаічных і паэтычных тэкстаў аўтараў?
Ці разглядаліся ў п’есах тыя тэмы, якія класікі ўздымалі ў іншых, больш знакамітых сваіх творах?
Альбо праз драматургію літаратары раскрывалі другі бок сваёй творчай асобы?
Лектарка — Яўгенія Бачыла, супрацоўніца ЦБД, тэатразнаўца.
Рэгіструйцеся па спасылцы.