У чацвер і пятніцу, 21 і 22 лістапада, у Віцебску адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край».
Дата і час: 21 і 22 лістапада
Месца: Віцебская абласная бібліятэка, вул. Леніна, 8а, Віцебск
Вось трошку дакладаў з праграмы:
Археалагічныя мікрарэгіёны Бярэшча і Крывінскі тарфянік як прыклады адаптацыі пасяленчых стратэгій насельніцтва Беларускага Паазер’я ў неаліце — раннім бронзавым веку (сярэдзіна VI — 1-я палова II-га тыс. да н.э.);
Паясы і рамяні з раскопак Полацка і Віцебска;
Помнікі археалогіі Віцебскага раёна: гісторыя ўліку і сучасны стан;
Падводныя археалагічныя даследаванні на Віцебшчыне ў 2024 г. — патэнцыял і перспектывы;
Віцебскі фатограф Абрам Яфімавіч Макоўскі: да 145-годдзя з дня нараджэння;
Віцебск у творчасці У. Караткевіча: аксіясфера асэнсавання, жанравы дыяпазон;
Матыў віны ў прозе В. Быкава;
Падзвінскія замовы: між медыцынай, магіяй і рэлігіяй.
Праграму цалкам глядзіце па спасылцы.
Уваход вольны.