У пятніцу, 22 лістапада, даследчык Зміцер Юркевіч чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю «Чужое багацце: таямніцы старой партытуры».
Дата: 22 лістапада
Час: 19.00
Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск
Гэтай лекцыяй музей працягвае праект «Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і — гісторыя асобы».
Опера «Чужое багацце нікому не служыць» убачыла свет амаль чвэрць тысячагоддзя таму.
Але да сёння адказы на пытанні аб яе стварэнні так і не знойдзены.
Аўтарам музыкі лічыцца Ян Давід Голанд. Але яго імя дадалося да «Чужога багацця...» толькі сто гадоў таму.
Невядома імя лібрэтыста, дзе і калі адбылася прэм’ера, дзе опера ставілася пазней. Ад яе застаўся толькі рукапіс рэпеціторыя, на якім імя Голанда напісана алоўкам невядома калі і кім...
Музыказнаўцы знаходзілі паралелі з іншымі творамі, тэатразнаўцы з розным поспехам займаліся атрыбуцыяй оперы.
Пры іх дапамозе выправіцеся ў вандроўку праз стагоддзі, каб паспрабаваць разабрацца ў справе аўтарства твора і яго загадкавым лёсе.
Квіткі — 8 рублёў.