Ужо ў сераду, 27 лістапада, адбудзецца першы івэнт чэленджа «КінаКаляды48», які прапануе зняць калядны фільм за 48 гадзін.
Дата: з 27 лістапада
Месца: Вільня або анлайн
Сёлета расклад такі:
27 лістапада — КінаМіксер: далучайся, знаёмся, збірай каманду;
13-15 снежня — 48 гадзін на здымкі;
21 снежня — прэм’ера ў кінатэатры Вільні.
Пераможцы атрымаюць адмысловыя прызы, а фільмы пакажуць ў Вільні на Каляды, каб беларусам і беларускам стала крышку цяплей і ўтульней.
Рэгіструйцеся па спасылцы.