У чацвер, 28 лістапада, Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю «Беларуская рэжысура: Мікалай Трухан».
Дата: 28 лістапада
Час: 18.00
Месца: Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД), Крапоткіна, 44, Мінск
Мікалай Трухан — рэжысёр, які стварыў свой тэатр не толькі ў метафарычным, але і ў прамым сэнсе гэтага слова.
Ягоны тэатр-студыя «Дзе-Я?» зараз вядомы як Новы драматычны тэатр.
Як і многія пастаноўшчыкі таго часу, Мікалай Трухан імкнуўся папулярызаваць беларускую драматургію, шукаючы праз яе адказы на экзістэнцыйныя пытанні «хто я» і «дзе я».
Творчыя дасягненні пастаноўшчыка вызначаюцца не толькі з’яўленнем новага погляду на беларускае сцэнічнае мастацтва, але і старэннем тэатра-студыі з не менш экзістэнцыйнай назвай «Дзе-Я?»
Як узнікла гэтая пляцоўка, якія тэмы даследаваў у сваіх спектаклях рэжысёр, як склаўся яго творчы шлях?
Пра ўсё даведаецеся.
Працягласць — 1 гадзіна.
Лектарка — Яўгенія Бачыла, рэдактарка ЦБД, тэатразнаўца.
Рэгіструйцеся па спасылцы.