Культурна-гістарычная канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзю паўстання 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага (вынікі кампаніі “1863”)

15.12.2013 11:00 - 17:00 Loft café (вул. П.Броўкі, 22) Бясплатнае

2013 год у Беларусі быў адзначаны з’яўленнем немалай колькасці падзей, прысвечаных тэме Паўстання 1863-64 гадоў і постаці Кастуся Каліноўскага, што ў значнай ступені звязана з “юбілейным” характарам гэтага года (150 год Паўстання). Сярод гістарычных дыскусій, прэзентацый кніг, культурніцкіх праектаў і праведзеных фэстаў былі як тыя, пра якія гучна пісалі ў СМІ, так і тыя, пра якія казалі ў больш вузкіх колах спецыялістаў. Даволі значная частка такога кшталту ініцыятыў была здзейсненая ў межах Грамадзянскай культурна-гістарычнай кампаніі “1863”. Дзейнасць кампаніі разгортвалася ў вельмі розных фарматах, у выніку чаго да яе на працягу года далучыліся беларускія даследчыкі (гісторыкі, палітолагі), спецыялісты ў справе распрацоўкі экскурсій, рэканструкцыі гістарычных строяў, мастакі, літаратары, музыкі.

15 снежня Грамадзянская культурна-гістарычная кампанія “1863” праводзіць канферэнцыю,  на якой шырокай публічнасці будуць прэзентаваныя тыя напрацоўкі, культурныя артэфакты, якія з’явіліся ў межах кампаніі ў 2013 годзе. Такім чынам арганізатарам і куратарам праекта хацелася б яшчэ раз акцэнтаваць увагу на такой важнай для беларускай гісторыі падзеі, як Паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У праграме – віртуальныя экскурсіі–прэзентацыі “Паўстанне 1863. Вілейшчына” і “Паўстанне1863. Слонімшчына”; сустрэчы-гутаркі з аўтарам і рэалізатарам ідэі “Коміксаў пра паўстанне” -Анатолем Івашчанкам і Ўладзімірам Дрындрожыкам, размова пра кнігу Генадзя Кісялёва “Смак Беларушчыны”; прэзентацыя адноўленых паўстанскіх строяў, уручэнне экскурсійных матэрыялаў беларускім ліцэнзаваным гідам, а таксама – смыковая музыка шляхецкіх падворкаў сярэдзіны 19ст. у выкананні капэлы Алеся Лася.

Прэзентацыя будзе праходзіць у залі кафэ “Лофт” (П. Броўкі, 22), пачатак а 11.30 (рэгістрацыя ўдзельнікаў – а 11.00).

Калі Вас зацікавіла падзея і Вы хацелі б далучыцца да ўдзелу, просім даслаць заяўку (у вольнай форме) на адрас нашага каардынатара: julia.hurska@gmail.com +375297422040 (Юлія Галіноўская)

Праграма канферэнцыі (папярэдняя)

11.00 – 11.30 – рэгістрацыя ўдзельнікаў

11.30 – 12.00 – уступнае слова арганізатараў і куратараў праекта: Васіль Грынь, Улад Вялічка

12.00 – 12.30 – Віктар Сырыца. Анатацыя праекту – “Мілавідская бітва 1863. Памяць пра паўстанне”.

12.30 – 13.00 – Цімафей Акудовіч. Віртуальная экскурсія – прэзентацыя “Паўстанне 1863. Вілейшчына”.

13.00 – 13.20 – смыковая музыка шляхецкіх падворкаў сярэдзіны 19 ст.

13.20 – 13.40 – кава-паўза

13.40 – 14.10 – прэзентацыя паўстанцкіх строяў (фотапрэзентацыя – аснова аднаўлення, жывая прэзентацыя строяў паўстанцаў 1863)

14.10 – 14.40 – В. Грынь. Прыклад супрацоўніцтва ініцыятыў: выданьне кнігі Г.Кісялёва “Смак Беларушчыны”.

14.40 – 15.10 – суаўтары Ц.Акудовіч і Д.Юрчык. Віртуальная экскурсія-прэзентацыя “Паўстанне 1863. Слонімшчына”

15.10 – 15.40 – Анатоль Івашчанка. Коміксы пра паўстаньне: Ідэя і гісторыя рэалізацыі. Мастак-графік Уладзімір Дрындрожык – гісторыя з’яўленьня малюнкаў.

15.40 – 16.00 – уручэньне камплектаў матэрыялаў па экскурсіям беларускім ліцэнзаваным гідам.

16.00 – 16.30 – смыковая музыка 19 ст, нефармальная камунікацыя.


Вам можа быць цікава

Арт-інсталяцыя «Нязломныя» ў Рызе

16.01.2025 11:00 - 16.02.2025 20:00 Latviesu strelnieku laukums

Выстава Алены Паплыкі ў Віцебску

22.01.2025 17:00 - 16.02.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Дзень роднай мовы з «Дыяфільм live» ў Бостане

22.02.2025 (14:00 - 16:00) Rooted Cafe (191 Highland Avenue #1B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ