Платформа перфарматыўных практык “зЕрне” сумесна з інтэрнэт-часопісам “Новая Еўропа” запрашае на публічную дыскусію “Беларускі тэатр: вынікі 2013”
На думку філосафа, рэдактаркі інтэрнэт-партала “Новая Еўропа” Вольгі Шпарагі, ў Беларусі ў гэтым годзе альтэрнатыўная тэатральная сцэна была больш актыўнай, чым сцэна сучаснага візуальнага мастацтва. Запуск Платформы перфарматыўных практык “зЕрне”, прызнанне беларускіх драматургаў за мяжой, выпуск зборніка “Мёртвы сезон”, спектакль “Гаспадар кавярні” П.Пражко, шэраг лекцый і майстар-класаў, беларуская праграма тэатральнага форума “ТЭАРТ” (прэм’еры “Кароткачасовая” К.Сцешыка, “PATRIS” С.Анцалевіча, Д.Багаслаўскага, В.Красоўскага, “Сумны хакеіст” П.Пражко) — далёка не ўвесь спіс падзей, якімі запомніцца гэты год тэатральнай супольнасці ў Беларусі. У тым ліку, здарыліся (альбо рыхтуюцца) прэм’еры спектакляў па новым беларускім п’есам і на дзяржаўных пляцоўках.
Што азначаюць гэтыя змены? Якім чынам ажыўленне незалежнай сцэны ўплывае на рэпертуар дзяржтэатраў? Ці можна казаць пра тое, што беларускія драматургі “апярэджваюць” рэжысёраў? Чым, у прынцыпе, запомніцца гэты год беларускай тэатральнай супольнасці, у тым ліку і ў рэгіёнах?
Абмеркаваць гэтыя і іншыя пытанні запрошаныя:
Вікторыя Біран — драматург, студэнтка студыі “Fortinbras”
Аксана Гайко — актрыса, рэжысёр тэатра “Крылы Халопа”, Брэст
Аляксей Стрэльнікаў — тэатральны крытык, каардынатар беларускай праграмы “ТЭАРТ”
Вольга Шпарага — філосаф, редактарка інтэрнэт-часопіса “Новая Эўропа”
Святлана Ўланоўская — крытык, рэдактарка парталу ArtAktivistTheatre
Мадэратар — Таццяна Арцімовіч.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Уваход вольны!
Вокладка анонсу — пасля “Сумнага хакеісту” П. Пражко (рэж. Д. Валкастрэлаў, Расія). Фота Ю.Люстарнова