У чацвер, 29 жніўня, у галерэі Шчамялёва адбудзецца куратарская экскурсія па выставе фатаграфіі «Легенды» з прыватнага архіва Анатоля Каляды.
Дата: 29 жніўня
Час: 18.00
Месца: галерэя Шчамялёва, вул. Рэвалюцыйная, 10, Мінск
Фотакарэспандэнт Анатоль Каляда ўсё жыццё прысвяціў фатаграфіі і пакінуў нам найбагацейшы архіў.
З чорна-белых фатаграфій глядзяць людзі, чые імёны ўпісаны ў гісторыю Беларусі: Пётр Клімук, Міхаіл Савіцкі, Заір Азгур, Расціслаў Янкоўскі, Леанід Левін, Гаўрыла Вашчанка, Валянцін Елізар’еў, Анатоль Анікейчык і іншыя вядомыя асобы.
Сярод мноства фатаграфій няма ніводнага пастановачнага кадра, і ў гэтым вялізная каштоўнасць прадстаўленых на выставе твораў.
Пра ўсе тонкасці і нюансы працы фотакарэспандэнта раскажа Алена Данброва, намесніца старшыні Беларускага аб’яднання фатографаў.
І, вядома ж, размова пойдзе пра майстра, чые творы прадстаўлены ўвазе гледачоў.
Бясплатны бонус для наведвальнікаў экскурсіі — юбілейная выстаўка жывапісу і графікі «Леанід Шчамялёў — люстэрка эпохі», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння мастака.
Кошт квіткоў:
15 рублёў — для дарослых
11 рублёў — для студэнтаў, пенсіянераў
7 рублёў — для школьнікаў
Рэгістрацыі, выглядае, не патрэбна, проста прыходзьце.
Нагадаем, выстава працуе да 1 верасня.