У сераду, 24 студзеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў ладзяць куратарскую экскурсію па выставе «Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях».
Дата і час: 24 студзеня ў 18.30
Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск
Вядзе экскурсію Дзіна Даніловіч.
Выстава арганізавана сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і мастацтва і прэзентуе фотаздымкі класікаў беларускай літаратуры Эдзі Агняцвет, Янкі Брыля, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Танка ў час летняга адпачынку. Фотаздымкі з мора.
«Мора» беларуса (мора рэальнае — з «пацалункамі салонай марской вады» (У.Караткевіч) — ці выдуманае, метафарычнае — «зялёнае мора ржаных каласоў» (Я.Колас) — гэта мара ці ўспамін пра лета, прастору, запоўненую сонцам і яркімі колерамі, прыемны адпачынак.
То прыходзьце на час забыцца пра занураныя ў снег шэрыя вуліцы і патрапіць у свет колераў, летняй цеплыні і радасных эмоцый. Паглядзець на архіўныя дакументы не толькі як на сведчанні эпохі, жыцця канкрэтных творцаў, а і як на творы фатаграфічнага, так званага «актуальнага», мастацтва.
Уваход — па квітку ў Цэнтр: 7 рублёў поўны, 3 рублі льготны. Рэгіструйцеся па спасылцы.