Фотавыстава Уладзіміра Парфянка «Віленскі альбом» у Вільні

25.01.2024 - 07.02.2024 18:30 - 20:00 Цэнтр беларускай культуры (Vilniaus, 20) Бясплатнае
 

У чацвер, 25 студзеня, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры адкрываецца фотавыстава Уладзіміра Парфянка «Віленскі альбом».





 Дата: 25 студзеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай культуры, Vilniaus, 20, Вільня 


У студзені спадар Уладзімір заўчасна сышоў ад нас. Але засталіся фотаздымкі.

 Фатаграфію Ўладзіміра Парфянка вылучае тонкае пачуццё кампазіцыі, памножанае на разуменне таго, што ў кожным з канкрэтных выпадкаў з’яўляецца рашаючым момантам. 

Да яго рана прыйшло асэнсаванне важнасці фактару спантаннасці ў працы фатографа і разуменне, што розніцу паміж добрым і выбітным здымкам робяць дэталі, дробязі, якія немагчыма ані прадугледзець, ані змадэляваць. 

Здымкі на выставе паходзяць з вялікай сэрыі «Фрагменты быцця». 

Абраную частку цыклу аб’ядноўвае ў першую чаргу месца — горад Вільня. 

Асноўны аб’ём работы над праектам, у тым ліку і адбор, рабіўся на працягу 1987-1988 гадоў, калі аўтар разам з калегамі па групе «Правінцыя» часта наведваў Вільню. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Канцэрт беларускіх музыкаў у Стыла

18.07.2026 22:00 - 19.07.2026 01:00 Piazza Matteotti

Сустрэча з Настай Лойка ва Уроцлаве

20.07.2026 (19:00 - 21:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ