Выстава Валянціна Нуднова «Чорна-белае каханне» ў Віцебску

19.01.2024 - 21.04.2024 16:00 - 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Шагала, 5а) 5 рублёў
 

У пятніцу, 19 студзеня, у Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адкрываецца выстава Валянціна Нуднова «Чорна-белае каханне».




Дата: 19 студзеня

Час: 16.00

Месца: Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Шагала, 5а, Віцебск 


У сваёй творчасці мастак спрабуе раскрыць цесную сувязь эмоцыі і формы, паказаць, як форма фарміруе эмоцыю, і наадварот — як эмоцыя дыктуе пэўную форму.

«Я хацеў бы, каб мая работа вобразна ўспрымалася як нейкі шкляны аб’ект, дакрануўшыся да якога, можна было б адчуць вібрацыю ўсяго цела аб’екта і пасля завяршэння кантакту яшчэ доўга адчуваць трапятанне і водгаласы гукаў...» — кажа мастак. 


Выстава будзе працаваць да 21 красавіка.




Вам можа быць цікава

Майстар-клас па вышыўцы ва Уроцлаве

22.03.2026 (11:00 - 14:00) Сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Дзень Волі ў Лондане

28.03.2026 (14:00 - 16:00) Беларускі Рэлігійна-Культурны Цэнтр пры Беларускай царкве, Marian House (Holden Ave)

Дзень Волі ў Быдгашчы

28.03.2026 (16:00 - 18:00) Мост старамейскі

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ