У чацвер, 25 студзеня, у музеі Якуба Коласа — лекцыя Алега Дзярновіча «Дзве князёўны: жыццё на зломе эпох».
Дата: 25 студзеня
Час: 18.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Гісторык Алег Дзярновіч прапануе паразважаць над лёсам дзвюх жанчын з аднаго роду.
Хоць у ХІХ ст. род Гедройцаў аказаўся расцярушаным, ён усё ж такі здолеў вылучыць з сябе выбітных прадстаўнікоў навукі, літаратуры і палітыкі.
Гэта не толькі знакаміты рэдактар Ежы Гедройц, мінчанін з паходжання. Лёс ягоных далёкіх сваячак, князёўнаў Веры і Раісы, таксама здольны здзівіць нават не вельмі ўражлівага чытача.
Вера стала першай прафесаркай хірургіі ў Расійскай імперыі, а Раіса — аўтаркай навагодняга шлягера. Іх дзейнасць прыпала на пераломны час, які паклаў нязменны адбітак на ўсё іхнае жыццё.
Алег Дзярновіч — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук.
Квіткі — 5 рублёў.