Лекцыя «Ручнік як каляндар» у Гомелі

26.01.2024 18:00 - 19:30 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 3 рублі
 

У пятніцу, 26 студзеня, у філіяле Веткаўскага музея — цікавая лекцыя «Ручнік як каляндар» ў межах выставы «Арнаменты Падняпроўя. «Крючча».




Дата: 26 студзеня

Час: 18.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 


У арнаментальнай кампазіцыі аднаго ручніка захавалася фармальная паслядоўнасць розных знакаў. Іх ўзрост — да некалькіх тысяч гадоў. 

У гэтай паслядоўнасці знакі змяняюцца ці супрацьстаяць адзін аднаму. Яны растуць і ўскладняюцца. Атрымліваюць унутранае ўскладненне і «прарастаюць» вонкі. 

Што ляжыць у аснове іх перамен і фіксацыі гэтага развіцця? 

Цвёрдую, амаль святую арганізацыю нельга змяняць адвольна. Гэта адчувалі неглюбскія майстрыхі: «Ежэлі не той узор ставіш — рукама і нагама ўпіраецца — а не йдзець!». 

Гэтыя ж майстрыхі яшчэ ў 1980-х памяталі старадаўнія назвы ўзораў: вядзьмедзі, веряб’і, казлы, елкі, лапы, крючча — усяго каля 200 тэрмінаў на розныя тэмы атрымалася запісаць. 

Калі дапусціць, што ў аснове «правільнага ручніка» і ўспрыманні прыгажосці ляжаць архаічныя сэнсавыя значэнні, то можна разглядзець шэраг паралельных тэкстаў. Пра перамены года, паслядоўнасць земляробчых дзеянняў на зямлі... 

То бок, гэта мадэлі прасторы-часу. Каляндар? 

Прыходзьце разам разабрацца ў гэтым на куратарскай лекцыі. 


Лектарка — Галіна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея. 

Мова лекцыі — руская. 


Уваход — 3 рублі.




Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Спектакль «Un-packing» ва Уроцлаве

24.04.2026 19:15 - 26.04.2026 20:15 Wrocławski Teatr Współczesny (Rzeźnicza 12)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

29.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ