У аўторак, 1 кастрычніка, лекторый «Фрэскі» запрашае на другую лекцыю Андрэя Строцава з цыклу «Толкін як традыцыя».
Дата: 1 кастрычніка
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
Гэтым разам паглядзяць на творчы працэс пісьменніка як на гісторыю сяброўства, супрацы і дыскусій. Толкін пісаў свае кнігі на працягу шасцідзесяці гадоў, але на гэтым шляху ён быў не самотны.
Што агульнага ў лёсах Дж. Р. Р. Толкіна і Максіма Багдановіча?
Чаму Оксфард — не проста ўніверсітэт?
Навошта Толкін пачаў пісаць пра падарожжы ў часе?
Чаму яму не спадабаліся «Хронікі Нарніі» Клайва Льюіса?
Калі сын Толкіна зрабіўся яго суаўтарам?
Як ілюстрацыі, музыка і перапіска з чытачамі змяняюць кнігі?
Ці маглі «Бітлз» зрабіць першую экранізацыю «Валадара Пярсцёнкаў»?
Лектар — Андрэй Строцаў, антраполаг, ілюстратар, аўтар беларускага перакладу кнігі Клайва Стэйплза Льюіса «Прынц Каспіян».
Кошт — 15 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.