Сустрэча «Як мы прабавілі лета: паходы» ў Вільні

30.09.2024 18:30 - 20:30 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае
  


У панядзелак, 30 верасня, у CreateCulture Space адбудзецца сустрэчу суполкі аматараў паходаў і іншых outdoor-актыўнасцей «Як мы прабавілі лета: паходы».







Дата і час: 30 верасня ў 18.30

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 




Прыходзьце пасядзець з гарбаткай ля ўяўнага паходнага вогнішча і падзяліцца расповедамі аб доўгіх аўтаномных паходах у горы ці проста шпацырах у літоўскіх лясах, пагаварыць пра тое, што не атрымалася сёлета, ды памарыць пра будучыя планы.




У праграме:

 тыдзень з намётамі ў французскіх Альпах; 

паходы па літоўскіх лясах і не толькі; 

афрыканскія горы Марока; 

польскія Татры і чаму ўсе туды едуць? 


Захапіце ваш любімы напой і што-небудзь да гарбаты ды прыходзьце, з фатаграфіямі з паходаў ці проста так, без іх. 



Калі вы таксама хочаце падзяліцца вашай гісторыяй, запісвайцеся праз тэлеграм




Удзел — free donation.






Вам можа быць цікава

Выстава Івана Русачака «Рух не па коле» ў Гродне

07.05.2026 17:30 - 24.05.2026 17:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

16.05.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Ноч музеяў на Коласавай сядзібе ў Мінску

16.05.2026 (15:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ