У суботу, 19 кастрычніка, у Музеі гісторыі горада Мінска — лекцыя «Беларуская культура перыяду „адлігі“ (1953–1968)».
Дата: 19 кастрычніка
Час: 15.00
Месца: Ратуша, пл. Свабоды, 2а, Мінск
Доктар гістарычных навук Аляксандр Гужалоўскі прэзентуе сваю новую кнігу «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі „адлігі“ (1953–1968)», напісаную з выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц, перыядычных выданняў, гістарычнай літаратуры.
У кнізе разглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі, вядомы пад назвай «адліга».
Спадар Аляксандр Гужалоўскі ў лекцыі найбольш значныя аспекты з жыцця беларускага грамадства перыяду «адлігі».
У адных гэтая эпоха асацыіруецца з крытыкай культа асобы, рэабілітацыяй ахвяр палітычных рэпрэсій, сацыяльна-палітычнай лібералізацыяй грамадскага жыцця.
Другія лічаць галоўнымі маркерамі часу дасягненні навукова-тэхнічнай рэвалюцыі — засваенне космасу і мірнай атамнай энергіі, першыя электронныя вылічальныя машыны і аўтаматызацыю вытворчасці.
Трэція згадваюць рэфарматарскую дзейнасць Хрушчова, у тым ліку дэцэнтралізацыю і пашырэнне правоў саюзных рэспублік, пераход ад галіновай да тэрытарыяльнай сістэмы кіравання, а таксама захады па паляпшэнню матэрыяльнага жыцця людзей.
Для чацвёртых эпоха «адлігі» — гэта, перш за ўсё, карыбскі крызіс, цаліна, кукурузная эпапея і праграма пабудовы камунізма.
Нарэшце, пятыя ў цэнтр увагі змяшчаюць духоўнае абнаўленне грамадства, узнятая «шасцідзясятнікамі» новая хваля ў літаратуры, кінематографе, жывапісе, тэатры.
То прыходзьце разбірацца, што ж гэта такое было!
Квіток — 7 рублёў дарослым, 5 рублёў студэнтам, 3 рублі школьнікам.