У суботу, 19 кастрычніка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры Ганна Сілівончык чытае лекцыю «Сямейнае выхаванне ў традыцыйнай беларускай культуры».
Дата: 19 кастрычніка
Час: 17.00
Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск
У лекцыі будуць разглядацца традыцыі гадавання дзяцей у вясковай культуры ад моманту нараджэння і да дарослага ўзросту, сямейныя ўзаемаадносіны дзяцей з іншымі членамі сям’і, матэрыяльны і нематэрыяльны свет дзяцінства.
Квіткі — 8 рублёў. Рэгістрацыі не патрэбна.