У аўторак, 6 лютага, Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю «Беларуская рэжысура: Валерый Раеўскі».
Дата: 6 лютага
Час: 18.00
Месца: Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД), Крапоткіна, 44), Мінск
Валерый Раеўскі — рэжысёр, народны артыст Рэспублікі Беларусь. Ён працаваў з тэатральнай эстэтыкай, якая існавала на мяжы акадэмізму і эксперыменту.
Ён звяртаўся да твораў Андрэя Макаёнка, Васіля Быкава, Івана Чыгрынава, Уладзіміра Бутрамеева, Аляксея Дударава, імкнучыся разважаць пра нацыянальны лёс беларусаў.
На лекцыі вы даведаецеся, як рэжысёр працаваў з тэкстамі беларускіх аўтараў і што вылучае яго пастаноўкі з шэрагу сцэнічных твораў на падобную тэматыку.
Лектарка — Яўгенія Бачыла, рэдактарка ЦБД, тэатразнаўца.
Лекцыя будзе на рускай мове.
Рэгіструйцеся па спасылцы.