Дыскусія «Справіцца з сучаснасцю: Усходняя Еўропа» ў Берліне

08.02.2024 19:00 - 23:00 Magnus Hirschfeld Bar (John-Foster-Dulles-Allee 10) 7 еўра
 

У чацвер, 8 лютага, у Берліне адбудзецца панэльная дыскусія «Справіцца з сучаснасцю: Усходняя Еўропа» ў межах фэста «Utopia Eastern Europe».





Дата: 8 лютага

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Haus der Kulturen der Welt, Magnus Hirschfeld Bar, John-Foster-Dulles-Allee 10, Берлін 


Удзел бяруць даследчыцы Вольга Шпарага і Яўгенія Беларусец. 


Абяцаюць таксама канцэрт і дыджэй-сэт!


Праграма такая: 

19:00 Прывітальныя словы 

19:30 Панэльная дыскусія з Катарынай Варда, Яўгеніяй Беларусец і Вольгай Шпарагай. 

Мадэруюць Саша Марыяна Зальцман і Макс Чолек. 

Абмяркуюць, якую ролю адыгрывае палітычная сітуацыя ва Усходняй Еўропе для ўсяго еўрапейскага рэгіёну і які ўплыў яна аказвае на мастацтва і літаратуру. 


21:30 Канцэрт Фо Шо

 Fo Sho — гэта хіп-хоп праект трох сясцёр Мірыям, Сіёны і Бэці Эндэйл, якія выступаюць не толькі за бліскучы рэп, але і за кавалачак усходнееўрапейскай сучаснасці: украінскай, габрэйскай, цемнаскурай. 

Дзеці габрэйскіх мігрантаў з Эфіопіі, сёстры выраслі ў Харкаве на ўсходзе Украіны і наведвалі там ультраартадаксальную школу. 

Паколькі свецкая музыка была забароненая дома, пазней яны знайшлі ўласны падыход да такіх жанраў, як R’n’B і трэп, заснаваўшы Fo Sho ў 2019 годзе. 

Пасля пачатку вайны ва Украіне ў 2022 годзе трыа было вымушана бегчы з Украіны, але і ў выгнанні працягваюць супраціў.


22:30 Дыджэйскі сэт Ганны Шрайт


 Квіткі коштам 7 еўра поўны і 5 еўра льготны бярыце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ