У суботу, 21 верасня, у Музеі гісторыі горада Мінска — лекцыя «Бюджэт мінчан падчас сацыяльна-эканамічных крыз 1919-1920 гг.»
Дата: 21 верасня
Час: 17.00
Месца: Ратуша, пл. Свабоды, 2а, Мінск
Кароткі прамежак часу 1919–1920 гг. увайшоў у гісторыю Беларусі як перыяд найважнейшых палітычных падзей, фарміравання новай беларускай дзяржаўнасці.
Калі ж закранаць сацыяльна-эканамічную гісторыю, то за палітычнымі і ваеннымі падзеямі часта застаюцца ў цені рэальныя гісторыі гараджан, якія сутыкнуліся з паўсядзённымі праблемамі: як харчавацца, апранацца, утрымліваць сям’ю ва ўмовах крызісу.
Якія былі грошы гэтага часу?
Як аплачвалася праца?
З якімі махінацыямі ў сферы грашовага абарачэння часцей за ўсё сутыкаліся мінчане крыху больш за стагоддзе таму?
Што можна было купіць за заробак чыноўніка, рабочага ці машыніста паравоза?
Колькі каштавалі хлеб, газа, каўбаса?
Усё раскажуць!
Лектарка — Юлія Латушкова, старшая выкладчыца кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ, даследчыца фінансавай гісторыі пачатку ХХ стагоддзя.
Кожнага слухача чакае тэматычны сувенір ад Белкарт і Музея гісторыі горада Мінска.
Квіток — 7 рублёў дарослым, 5 рублёў студэнтам, 3 рублі школьнікам.