У нядзелю, 22 верасня, беларусы Сіэтла ладзяць восеньскі пікнічок.
Дата: 22 верасня
Час: з 15.00 да 18.00 (час мясцовы)
Месца: Bellevue, WA (дакладную лакацыю паведамяць бліжэй да івэнта)
Бульба выкапана, памідоры закатаныя ў слоікі, кабачкі ўсе прыстроеныя, і засталася толькі гара яблыкаў на кампоты, варэнне і шарлоткі. Але не час расслабляцца: пачынаюцца грыбы!
Такой мы памятаем раннюю восень у Беларусі.
Хочаце разам паўспамінаць і пазнаёміцца з новымі сябрамі? То завітвайце!
Сустрэча будзе ў фармаце «складанкі»: кожны ўдзельнік прыносіць свой прысмак, каб падзяліцца з усімі і стварыць разам сапраўднае беларускае застолле.
Вас чакае абрад «Багач», дзіцячы восеньскі крафт і традыцыйныя гульні ад спадарыні Юліі.
Што трэба ведаць:
Прыносьце свае фірмовыя аладкі, бліны, запяканкі, варэнне з кабачкоў, пірагі ды піражкі, пханую каўбасу, і іншыя хатнія прысмакі.
Не забудзьцеся ўзяць пледы для ўтульнасці.
Калі маеце гітару — бярыце з сабой, разам паспяваем!
Таксама спатрэбяцца дровы ці вугаль для мангала — можна зладзіць барбекю.
Прыносьце агародніну, садавіну, расліны для ўпрыгожвання стала!
Уваход вольны, рэгіструйцеся па спасылцы.