У пятніцу, 18 кастрычніка, у музеі Максіма Багдановіча — лекцыя «Мадонны Максіма Багдановіча».
Дата і час: 18 кастрычніка ў 19.00
Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск
Чаму менавіта Мадонна стала адным з самых важных вобразаў-сімвалаў для Максіма Багдановіча?
Якой жанчыне Максім паказаў свае першыя дзіцячыя вершы па-беларуску?
Каму падарыў цацку, якая цяпер жыве ў музеі?
Хто з’яўляецца «Зоркай-Венерай» Максіма Багдановіча?
На гэтыя і іншыя пытанні атрымаеце адказы!
Квіткі — 5 рублёў. Запісу не патрэбна — проста прыходзьце.