Беларусь на паштоўках Георга Шцільке, 1915-1918 гг.: гістарычны клуб у Тбілісі

18.10.2024 17:30 - 20:00 ------------ Бясплатнае


У пятніцу, 18 кастрычніка, у Тбілісі — новая сустрэча беларускага гістарычнага клуба.






Дата: 18 кастрычніка

Час: 17.30 (час мясцовы)

Месца: ля метро Марджанішвілі (адрас дашлюць па рэгістрацыі), Тбілісі 




Гэтым разам тэма — Беларусь на паштоўках Георга Шцільке. 

Падчас Першай сусветнай вайны тагачасныя выдавецтвы знайшлі новую крыніцу для заробку — друк паштовак з тэатру ваенных дзеяў. Яны карысталіся папулярнасцю, бо сотні тысяч жаўнераў хацелі даслаць вестку з фронту дамоў, паказаць родным дзе яны і што з імі.

 Адным з такіх прадпрымальных людзей аказаўся Георг Шцільке, які пабудаваў у Нямеччыне цэлую індустрыю па выпуску і продажу паштовак. На ягоных картках сустракаюцца і нашыя мясціны: Горадня, Ліда, Слонім, Менск.

 Разам з калекцыянерам вінтажных паштовак, адмінам «Палявой пошты», здзейсніце вандроўку ў мінулае, патрымаеце у руках артэфакты тае эпохі, паглядзіце нашыя гарады і мястэчкі на стогадовых паштоўках. 




Уваход вольны, рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ