Лекторый «Ад Менкі да Нямігі»

01.03.2024 18:00 - 20:00 Мінская гарадская ратуша (плошча Свабоды 2а) 5руб.

Музей гісторыі горада Мінска запрашае ў Мінскую гарадскую ратушу на штогадовае мерапрыемства, прысвечанае першай летапіснай згадцы пра Мінск у «Аповесці мінулых гадоў». 

Лектарамі выступяць вучоныя, кандыдаты гістарычных навук, якія займаюцца даследаваннем арехалагічнага комплексу на рацэ Менцы, вывучэннем Мінскага замчышча, аналізам згадак пра старажытнарускія княства ў сярэднявечных хроніках.

Упрыгажэннем вечарыны стане выступленне опернай спявачкі, лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Ірыны Лой і студэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Віктара Багачова. У іх выкананні прагучаць арыі з оперы А.П. Барадзіна «Князь Ігар».

Дата: 1 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Мінская гарадская ратуша, плошча Свабоды 2а, Мінск

Кошт: 5 рублёў.


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Воля Шніп і «Nocne Ptaki» ў Лодзі

18.09.2026 (19:00 - 21:00) (ul Rewolucji 1905r 10)

Лекцыя Ігара Бабкова пра жаночую паэзію ў Мінску

23.09.2026 (18:30 - 20:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ