Лекцыя «Архітэктура Гомеля. Лабірынты часу» ў Гомелі

08.12.2024 12:00 - 14:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 5 рублёў
 


У нядзелю, 8 снежня, у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца лекцыя «Архітэктура Гомеля. Лабірынты часу», прысвечаная архітэктурнай спадчыне Гомеля канца 19 — пачатку 20 ст.






Дата: 8 снежня

Час: 12.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 




Вы дазнаецеся пра знакавыя будынкі горада, у тым ліку страчаныя. І нават іх пабачыце.

 Бо пакажуць шэсць макетаў будынкаў, якія раней знаходзіліся альбо існуюць і зараз на вуліцах Савецкая, Працоўная, Пралетарская і Інтэрнацыянальная. 

Макеты будынкаў былі створаны па замове музея студэнтамі факультэта «Архітэктура і будаўніцтва» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. 



Лекцыю правядзе Юрый Катляроў, дырэктар Веткаўскага музея. 


Мова лекцыі — руская. 



Уваход — 5 рублёў. Просяць запісацца па тэлефоне +375 232 50-96-98.






Вам можа быць цікава

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

«Свята хлеба» ў «Суле»

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

PRAMIEŃ ва Уроцлаве

29.08.2026 (20:00 - 22:00) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ