Лекцыя «Жніўныя песні Палесся» ў Мазыры

16.07.2025 18:00 - 20:00 музей «Палеская веда» (вул. Камсамольская, 15) 4 рублі



У сераду, 16 ліпеня, фалькларыстка і музыказнаўца Ірына Глушэц ладзіць у музеі «Палеская веда» лекцыю-варштат па жніўных спевах Палесся





Жніўныя песні — адны з самых старажытных і экспрэсіўных у беларускім фальклоры. Гэта песні самай гарачай пары ў гаспадарцы земляроба. 

Яны суправаджалі працу ў полі, меладычна і паэтычна ўвасаблялі перажыванні, звязаныя з ёй, а таксама перадавалі радасць ад атрыманага ўраджаю. 

Падчас сустрэчы вы дазнаецеся пра гэты пласт культуры Усходняга Палесся і пачуеце песні, якія спявалі падчас жніва і якія з’яўляюцца самымі складанымі ў выкананні. 


Уваход — па квітку ў музей: 4 рублі. Запісвайцеся па тэлефоне 8 0236 258283. 



Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва фільмаў, уганараваных у Канах, у Мінску

28.06.2025 19:30 - 23.07.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Гурт «SOYUZ» у Кракаве

18.07.2025 (20:30 - 22:00) Paul’s Boutique Record Store (ul. Bożego Ciała 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ