У час рэстаўрацыі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы будаўнічая тэхніка пашкодзіла старыя каменныя надмагіллі

Старыя каменныя надмагіллі, якія ляжалі ў зямлі і не былі бачныя з паверхні, раструшчыла будаўнічая тэхніка падчас рэстаўрацыі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, піша тэлеграм-канал «Спадчына». Цяпер іх сабралі і выставілі на цвінтары ў шкляных вітрынах.

Staryja kamiennyja nadmahilli

«Вось чаму перад любымі буйнымі работамі на помніках такога значэння патрэбныя папярэднія археалагічныя даследаванні, там не толькі можна знайсці нейкія падказкі па самім аб’екце — кавалкі дэкору, шкло з шыбаў і г.д., — але і вось такія незаўважныя артэфакты. Але некаторыя «майстры», малюючы зоны аховы вакол храмаў, нават не наносяць зону археалагічнага пласта», — напісана ў тэлеграм-канале «Спадчына».

Staryja kamiennyja nadmahilli

Касцёл у Нясвіжы 1593 года пабудовы з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Гэта адзіны рэлігійны аб’ект Беларусі, які знаходзіцца ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Храм вядомы як другі ў свеце і першы ва Усходняй Еўропе касцёл у стылі ранняга барока.