Мадэрнізм у брэсцкай архітэктуры 1921-1939 – прэзентацыя выдання
Пачатак: 04.11 (18:00)Канец: 04.11 (19:00)
прастора “Кансерва”
4 лістапада ў 18:00 у прасторы “Кансерва” адбудзецца прэзентацыя выдання “Мадэрнізм у брэсцкай архітэктуры 1921-1939 гг.”, якое падрыхтавана валанцёрскай ініцыятывай “Брэсцкі канструктывізм”. Праект падтрыманы Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, Польскім Інстытутам у Мінску і Гісторыка-культурным цэнтрам BREST FORT.
Асновай выдання сталі архіўныя справы з Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці. Асаблівай цікавосткай з’яўляюцца чарцяжы першапачатковых планаў дамоў, якія дазваляюць параўнаць задуму архітэктараў і сучасны стан мадэрнісцкай спадчыны. Графічнае афармленне выдання – брэнд-студыя GRAFIT.
Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура
У Брэсце ў міжваенны час было рэалізавана больш за 100 праектаў будынкаў у стылі мадэрнізму. Гэты горад мае найвялікшую колькасць мадэрнісцкіх дамоў у Беларусі. У выданні “Мадэрнізм у брэсцкай архітэктуры 1921-1939 гг.” распавядаеца пра прыватныя забудовы ў цэнтры Брэста. На прыкладзе мадэрнісцкай спадчыны можна прасачыць тэндэнцыі архітэктуры і праектавання міжваеннага часу. Больш падрабязней пра гэта можна даведацца з прадмовы, падрыхтаванай прафесарам Акадэміі мастацтваў у Гданьску (Польшча) Міхалам Пшчулкоўскім. Таксама каталог змяшчае архіўныя фотаздымкі розных часоў, якія дазваляюць больш поўна ўявіць трансфармацыю будынкаў.
Падзея на Facebook