У чацвер, 4 ліпеня, у музеі Якуба Коласа — утульны майстар-клас па дыстыляцыі парэчкі разам з музеем водараў «Нос».
Дата: 4 ліпеня
Час: 18.30
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Кожны зможа зрабіць водар з сапраўднай парэчкі!
Вы пройдзецеся па хаце, дзе жыў народны паэт Беларусі, паслухаеце лекцыю ад парфумера падчас чаявання з парэчкавым варэннем, дыстылюеце парэчку на ціхай сядзібе паэта, пагуляце у душэўную настольную гульню.
А яшчэ пад гукі патэфона вас чакаюць метафарычныя карты з эфірнымі алеямі.
Месцаў абмежавана. Запісвайцеся па спасылцы.
Кошт — 50 рублёў.