Тэатралізаваная сустрэча «Лэдзі & Макбэт» у Варшаве

02.07.2024 18:00 - 20:00 Witryna Domu Wschodniego (плошча Канстытуцыі, 6) Бясплатнае
 

У аўторак, 2 ліпеня, Тутэйшы тэатр запрашае на тэатралізаваную сустрэчу «Лэдзі & Макбэт».







Дата: 2 ліпеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава 



Удзел бяруць Вікторыя Пекарская і Андрэй Саўчанка. «МакБэт — матэрыял, які не дае мне спакою некалькі гадоў, задае загадкі, прапануе выклікі, актывізуе пошукі, не адпускае. 

Быць аднаму ў ім аказалася занадта самотна і я пачаў шукаць людзей. Выклік прыняла Віка Пекарская — псіхалагіня, якая цікавіцца акторскай прасторай. 

Першую спробу выйсці на гледача з гэтым матэрыялам мы ажыццявілі ў 2021 годзе ў Менску ў Тэатры На Балконе ў праекце „Інтэрв’ю. Дафамін. Пекарская“. 

Зараз мы рыхтуемся да новай спробы. Для мяне асабіста гэта магчымасць запрасіць гледача ў вынікі нашых пошукаў, а можа, нават, запрашэнне самім стаць удзельнікамі нашага даследвання», — кажа Андрэй Саўчанка. 




Уваход — free donation. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Свята вуліцы Варшаўскай у Беластоку

05.09.2026 (11:00 - 19:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Сырны фэст у Гродне

05.09.2026 (11:30 - 18:00) плошча Леніна і прылеглыя лакацыі

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ